Былы трэнер футбольнай зборнай Беларусі падтрымаў «Прэссбол»
Нядаўна галоўным рэдактарам выдання «Прэсбол» прызначылі працаўніка ОНТ Сяргея Лісічкіна, з чым катэгарычна не пагадзілася значная частка прэсболаўцаў.
Нямецкі адмысловец Бэрнд Штанге, які ўзначальваў зборную Беларусі з 2007 да 2011 года, напісаў каментар да запісу ў Facebook журналіста Сяргея Шчурко. У ім Шчурко абвесціў, што пакідае газету.
«Беларускаму спорту патрэбна такая газета, як «Прэсбол»! Гордыя традыцыі нельга разбураць! Я больш не разумею вашу краіну, Сяргей ...», - напісаў Штанге па-руску.
Нагадаем: нядаўна галоўным рэдактарам выдання «Прэсбол» прызначылі працаўніка ОНТ Сяргея Лісічкіна, з чым катэгарычна не пагадзілася значная частка прэсболаўцаў.