Часопіс "Maxim" атрымаў папярэджанне ад Роскомнагляда за інтэрв'ю з Сяргеем Міхалком
Мужчынскі часопіс "Maxim" атрымаў ад Роскомнагляда другое папярэджанне за паўгода, што дае ведамству права звярнуцца ў суд з пазовам аб закрыцці выдання.
Скрыншот артыкула "Maxim"
Папярэджанне вынесена за інтэрв'ю з экс-лідарам беларускага гурта "Ляпіс Трубяцкой" Сяргеем Міхалком, якое выйшла пад загалоўкам "Не, я ў Расію не паеду". Падставай для вынясення папярэджання стала прысутнасць у тэксце нецэнзурнай лексікі, паведамляе www.bbc.co.uk.
Першае папярэджанне часопіс атрымаў у кастрычніку мінулага года за артыкул пад загалоўкам "Як правільна даваць хабару чыноўнікам". На дадзены момант першы матэрыял з сайта выдалены, другі ўсё яшчэ даступны. Праўда, замест нецэнзурных слоў стаяць зорачкі.
Скрыншот артыкула ў "Maxim"
Раней у панядзелак стала вядома, што Роскомнагляд вынес папярэджанне часопісу "Time Out". На думку ведамства, выданне апублікавала з пазнакай "16+" парнаграфічны матэрыял, які не адпавядаў такой узроставай маркіроўцы.
Скрыншот артыкула ў "Maxim"