Чаму ў Мінску адключылі Euronews?

У навагоднюю ноч найбуйнейшы аператар кабельнага тэлебачання Беларусі "Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі" запусціў чатыры новыя каналы. Адзін з іх — "НТБ + Кіно плюс" — пачаў ісці замест канала Euronews. Прычым у афіцыйным паведамленні МТІС толькі анансуецца пачатак з 1 студзеня трансляцыі шэрагу новых тэлеканалаў, аднак не паведамляецца аб адключэнні Euronews. Па дадзеных сацапытанняў, аўдыторыя гледачоў канала складала ў Беларусі каля 15%, паведамляюць "Мы".

У навагоднюю ноч найбуйнейшы аператар кабельнага тэлебачання Беларусі "Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі" запусціў чатыры новыя каналы.

Адзін з іх — "НТБ + Кіно плюс" — пачаў ісці замест канала Euronews. Прычым у афіцыйным паведамленні МТІС толькі анансуецца пачатак з 1 студзеня трансляцыі шэрагу новых тэлеканалаў, аднак не паведамляецца аб адключэнні Euronews.

Па дадзеных сацапытанняў, аўдыторыя гледачоў канала складала ў Беларусі каля 15%, паведамляюць "Мы".

"Трансляцыя тэлеканала Euronews часова спыненая ў сувязі з тым, што расійскія праваўладальнікі паднялі цану. Перамовы вядуцца, але выніку яны пакуль не далі. Пасля навагодніх святаў мы адновім перамовы", — паведамілі "Інтэрфаксу" ў МТІС.

Як адзначылі ў кампаніі, тэлеканал Euronews быў адным з самых папулярных у пакеце вяшчання. "Не выключана, што менавіта таму праваўладальнікі не жадаюць зніжаць цану", — сказалі ў МТІС. Па словах працаўнікоў прадпрыемства, купля Euronews па новай цане непазбежна пацягнула б за сабой перагляд усіх тарыфных планаў у бок павелічэння. Павышаць кошт канала для шараговых карыстальнікаў (цяпер яна складае Br600 у месяц) на прадпрыемстве не хочуць.

Так ці інакш, але ў бліжэйшыя дні чакаць вяртання Euronews не варта: "Усё праясніцца да лютага, можа, крыху раней".

Паводле pyx.by