Цяпер і татам можна: Мінаховы здароўя зацвердзіла рэгламент наведвання радзільняў

У Міністэрстве аховы здароўя зацверджаны Рэгламент наведвання радзільных дамоў і акушэрскіх аддзяленняў бацькамі і блізкімі сваякамі.

roddom.jpg

Мэта распрацоўкі такога дакумента — фарміраванне сучаснай сістэмы сямейна-арыентаванай добразычлівай да маці і дзіцяці перынатальнай дапамогі, адзначаюць у ведамстве. Мяркуецца, што на падставе прыкладнага Рэгламенту будуць распрацаваны і зацверджаны дакументы для наведвання кожнага радзільнага дома або акушэрскага аддзялення з улікам іх асаблівасцяў.
Дакумент распрацаваны па рэкамендацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
«Стварэнне добразычлівага стаўлення медыцынскіх работнікаў да наведванняў сваякамі парадзіхі і нованароджаных з'яўляецца неабходным умовай», — адзначана ў дакуменце. Забеспячэнне магчымасці наведвання парадзіхі і нованароджаных дзяцей — стварае сістэму адкрытасці аказання акушэрскай і неанатальнай дапамогі і служыць падставай для фарміравання добразычлівага стаўлення паміж медыцынскім работнікам, маці і дзіцем.
Наведванне парадзіхі і нованароджанага дзіцяці будзе магчыма пры іх здавальняючым стане з дазволу лекара. Мяркуецца, што маладая мама самастойна вызначыць тых асоб, якія змогуць наведваць яе і дзіця.
Да наведвання будуць дапушчаныя блізкія, якія не маюць прыкмет інфекцыйных захворванняў (падвышанай тэмпературы, праяў рэспіраторнай інфекцыі, дыярэі, сыпу і інш.), прыкмет алкагольнага ап'янення. У перыяд правядзення ў арганізацыі аховы здароўя санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў наведванні дазволены ў сродках індывідуальнай абароны (маскі, капялюшыкі, халаты, бахілы). Дакумент вызначае і патрабаванні да наведвання пацыентаў ў аддзяленні рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі нованароджаных, аддзяленні паталогіі нованароджаных і неданошаных дзяцей.
Паводле прэс-службы Міністэрства аховы здароўя