COVID-19. Тэрмін самаізаляцыі для кантактаў першага ўзроўню ў Беларусі скарочаны
Тэрміны самаізаляцыі для кантактаў першага ўзроўню скарочаныя з 10 да 7 дзён.
Такую норму змяшчае пастанова Савета Міністраў № 401, прынятая 14 ліпеня 2021 года.
Так, самаізаляцыю неабходна выконваць на працягу сямі каляндарных дзён з даты апошняга кантакту з інфікаваным каронавірусам.
Акрамя таго, зменены пералік замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, на якіх не распаўсюджваецца патрабаванне аб часовым прыпыненні перасячэння дзяржмяжы на ўезд у Беларусь праз аўтадарожныя, чыгуначныя пункты пропуску, а таксама пункты спрошчанага пропуску і пункты пропуску ў рачных портах.
Паводле minsknews.by