Чыноўнікі створаць мінскі гарадскі партал
КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» (ЦІТ) плануе ў 2017 г. запусціць партал пад працоўнай назвай «Я Мінск».
Пра гэта, як перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», паведаміў 28 ліпеня дырэктар ЦІТ Алег Сядзельнік на пашыраным пасяджэнні прэзідыума Мінгарсавета.
— Падобны рэсурс функцыянуе ў расійскай сталіцы. Асноўная задача партала — даць жыхарам адзіную пляцоўку для выказвання сваіх меркаванняў і прапаноў, якія могуць паўплываць на тыя ці іншыя рашэнні гарадскіх уладаў, якія датычацца розных сфер жыццядзейнасці Мінска, — растлумачыў А. Сядзельнік. — Напрыклад, пытанні і апытанні па добраўпарадкаванні двароў, тыя ж планы развіцця гарадскіх тэрыторый і г.д.
Паводле сайта Мінгарвыканкама