Да рэдактаркі «Зялёнага партала» прыйшлі сілавікі

Сёння раніцай у кватэру да галоўнай рэдактаркі «Зялёнага партала» Яніны Мельнікавай прыйшлі сілавікі.

dpp_1179_2.jpg

Пра гэта Яніна Мельнікава паспела паведаміць на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
З якой нагоды адбыўся візіт сілавікоў, пакуль невядома.
Сувязі з Янінай Мельнікавай пакуль няма, паведамляе «Зялёны партал». Вядома, што ў кватэру ламалі дзьверы. Каля 10.10 яе вывелі з кватэры ў бус, яна паехала ў Следчы камітэт. Падчас вобшуку ў яе вынялі тэхніку, статус Яніны Мельнікавай — сведка.
Калісьці Яніна Мельнікава распавядала на Зялёным партале пра працу журналіста так: «Зялёная журналістыка для мяне – гэта, перш за ўсё, журналістыка. То-бок праца дзеля таго, каб трымаць людзей у курсе таго, што на сам рэч адбываецца. І задача зялёнага журналіста амаль нічым не адрозніваецца ад задачы не-зялёнага: здабываць інфармацыю, якую ад нас хаваюць, апрацоўваць яе, знаходзіць экспертныя меркаванні і, нарэшце, перадаваць гэтую інфармацыю людзям».