Дашкевіча пазбавілі правоў кіроўцы
Пра гэта сустаршыня Маладога Фронту паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
«Учора Першамайскі суд сталіцы пастанавіў забраць на 2 гады правы кіроўцы. Пацярпелым бокам выступаў начальнік Першамайскага ДАІ Гаўрош і падрапаны корпус службовага тэлефона судовых выканаўцаў. Былі ў мяне, у нашай бяспраўный краіне, хоць нейкія правы - і тыя ад мяне злачынна вырвалі! Але ёсьць і добрая навіна: далучаюся да лепшай часткі чалавецтва — пешаходаў! Жыве!» — напісаў Зміцер Дашкевіч.
Дашкевіча выклікаюць у ДАІ