Давыдзька больш не старшыня праўладнай «Белай Русі». Хто замест яго?

У Мінску прайшоў IV з'езд грамадскага аб'яднання «Белая Русь», на якім абралі новага старшыню партыі і яе прэзідыум. Экс-кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька больш не будзе ўзначальваць арганізацыю, паведамляе найбуйнейшы беларускі партал (прызнаны «экстрэмісцкім») са спасылкай на прэс-службу РГА.

davydzka1.jpg

Замест Давыдзькі, які займаў сваю пасаду больш чатырох гадоў, арганізацыю ўзначаліць рэктар Полацкага ўніверсітэта Алег Раманаў.

Пра яго вядома не так шмат: 47 гадоў, па адукацыі педагог. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, затым аспірантуру там жа. Доктар філасофскіх навук. Кар'еру пачынаў з працы псіхолагам у сярэдняй школе № 34 Гродна, потым перайшоў працаваць у Гродзенскі ўніверсітэт. Там дарос да пасады першага прарэктара. З мая мінулага года ўзначаліў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.

Акрамя таго, у 2019 годзе Раманаў стаў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, Генадзь Давыдзька з 2010 па люты 2018 г. быў старшынёй Белтэлерадыёкампаніі. З 19 студзеня 2018 г. яго абралі старшынём грамадскага аб'яднання «Белая Русь».