Другі дзень пратэстаў супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. Трансляцыя
Радыё Свабода вядзе жывую трансляцыю з вуліц Мінска, дзе працягваюцца акцыі супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй.
8 снежня людзі зноў выйшлі на вуліцы Мінска на пратэсты супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй. 7 снежня акцыя пратэсту працягвалася некалькі гадзін, паводле падлікаў розных крыніц, удзел у акцыі прынялі каля 1000 чалавек. Перамовы кіраўнікоў Расіі і Беларусі ў Сочы 7 снежня, на якіх планавалася падбісанне «дарожных карт», скончыліся без сенсацыйных вынікаў.
На 12:20 на Кастрычніцкай плошчы знаходзіцца некалькі сотняў чалавек, у тым ліку Павал Севярынец, лідар БХД, які заклікаў збірацца 7 снежня і працягнуць акцыі 8 снежня.