Джазмен Павел Аракелян прадае свае музычныя інструменты: «Жыць жа на нешта трэба»
Тэнар-саксафон Павел Аракелян ужо прадаў, засталіся сапрана, труба і флюгельгорн, піша Еўрарадыё.
Пасля 9 жніўня 2020 года Аракелян закінуў і другую сваю працу — фітнес-трэнерам. "Жыць ранейшым жыццём стала немагчыма. Па-іншаму глядзіш на рэчы. Са жніўня навокал катуюць і забіваюць, а тут людзі працягваюць качаць попы і біцэпсы, як быццам нічога і не было", — казаў тады ён.
А пра свае інструменты сёння кажа euroradio так: "У Беларусі з музыкай цяпер усё цалкам спынена. А жыць жа на нешта трэба. Таму вымушана пакуль прадаю інструменты. А там будзе відаць".