«Дзіцячы сад» для людзей сталага веку адкрыецца ў Ленінскім раёне Мінска
У верасні ў Ленінскім раёне сталіцы пачне працу унікальны аб'ект, так званы дзіцячы сад для сталых людзей, які будзе знаходзіцца па вул. Маякоўскага, 164.

Па словах спецыялістаў аддзялення дзённага знаходжання для пажылых грамадзян тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна ў «дзіцячым садзе» будзе укамплектаваная кухня з усёй бытавой тэхнікай, дзе можна будзе прыгатаваць ежу са сваіх прадуктаў. Таксама ў будынку размяшчаюцца актавая і спартыўныя залы. Кіраўніцтва стацыянара абяцае арганізоўваць гурткі і клубы па інтарэсах, паходы ў кіно, тэатры, музеі.
Стацыянарнае аддзяленне будзе адкрыта з 9:00 да 18:00 і знаходжанне пажылых людзей цалкам бясплатнае.
Нагадаем, што галоўнае адрозненне «дзіцячага саду» для пажылых людзей ад аддзялення дзённага знаходжання ў тым, што ў першым выпадку, пенсіянеры могуць знаходзіцца ў будынку цэлы дзень, а ў другім — толькі падчас наведвання тых або іншых гурткоў.
Паводле belnovosti.by