Дзве добрыя навіны і адна дрэнная пра «Арт Сядзібу»

Мы маем некалькі навінаў і прыемных, і не зусім добрых, якія, спадзяемся, будуць цікавыя нашым сябрам, прыхільнікам, партнёрам і наведнікам.



dom_artsiadziba.jpg

І, як заведзена, пачнем з добрых. Па-першае, «Арт Сядзіба» застаецца ў Інструментальным завулку. З намі звязалася кіраўніцтва Таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Пасля лістоў і зваротаў яны прапанавалі застацца на ранейшым месцы. Але, дрэнная навіна ў тым, што толькі да 1 траўня.
Уласнікі памяшкання зноў нас пераконвалі, што яны маюць неабходнасць у знятым нашай арганізацыяй памяшканні ўзнавіць швейную вытворчасць. Намеснік старшыні Таварыства паляўнічых і рыбаловаў Кастранкоў Юрый Мікалаевіч патлумачыў, што ў сярэдзіне красавіка яны ўжо набудуць абсталяванне, але, разумеючы нашыя абставіны, даюць  нам магчымасць яшчэ два месяцы здымаць памяшканне, пакуль мы не знойдзем нешта іншае.
Таму, сябры, мы звяртаемся да вас з дапамогаю! У нас засталося два месяцы, каб знайсці новае памяшканне альбо дабудаваць наш агульны дом! Другая прыемная навіна ў тым, што кампанія «Будуем „Арт Сядзібу” разам!» мае першыя добрыя вынікі:
За дзесяць дзён ужо сабрана крыху больш за 4000 даляраў на набыццё памяшкання для «Арт Сядзібы».
Мы хочам падзякаваць людзям у Беларусі і за мяжою, а таксама прадпрыемствам і арганізацыям, якія ўжо дапамаглі матэрыяльна і маральна ды цяпер маюць уласныя цаглінкі ў доме «Арт Сядзібы»:
Максім Трафімовіч, Стасеў Алег, Lucjan Peszyński-Drews, Аляксей Мінчонак, Андрусь Клікуноў, Ася Паплаўская, Шабан Аляксандр, Басалай Аксана, Станіслаў Пінчук, Сяргей Будкін, Філіпчык Андрэй, Машараў Руслан, Вераніка Эванс, Асіпенка Ганна, Блеянюк Павал, Віталі Чылека, Гомза Аляксей, Касцючэнка Сяргей, Ксенія Любачко, Руслан Машараў, Саша Шшшшш, Сяргей Башлыкевіч, Аляксей, Яўген Шапчыц, АКАБ, Яўген Кулiнковiч, Серж Сінцоў, Victoria, Рудзь Марыя, Алег Грубіч, Аляксандр Палуян, Аляксей Мароз, eXploide, Клуб радыёкіруемых мадэляў «Clarkson», Небыццё і космас, МаеСэнс, ЗБС «Бацькаўшчына», Радыё Свабода, murmiau.com, Падслухана Мінск, ByBeer.INFO, geti2p.net, HoradS.by, itmedia.by, pras.by, Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў, Наша Ніва, naviny.by, тэлеканал «Белсат», Мая краіна Беларусь, chatoff.by ды іншыя.
Зазначым, што найбольш актыўна беларусы ахвяруюць праз сістэму мабільных плацяжоў «iPay». Гэта можаце зрабіць і вы!
artsiadziba.by