ЕС: Выступаем супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах

Еўрапейскі саюз выказвае шчырае спачуванне ўсім, хто пацярпеў ад злачынства, здзейсненага Віктарам Сергілем, але ЕС выступае супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах. З такой заявай выступіла прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Майя Касьянчыч.

2013654.jpg


«Смяротнае пакаранне з'яўляецца бесчалавечным і неэфектыўным пакараннем, якое не з'яўляецца стрымліваючым фактарам. Увядзенне мараторыя на выкананне смяротных прысудаў у Беларусі стала б пазітыўным крокам на шляху да адмены смяротнай кары ў краіне», — гаворыцца ў заяве.


У ЕС таксама лічаць, што тым самым Беларусь далучылася б да тых краін, якія адмянілі смяротнае пакаранне альбо заканадаўча альбо дэ-факта, гэта значыць на працягу апошніх 10 гадоў пакарання не ажыццяўляюцца ў 160 краінах свету.


Нагадаем, 25 кастрычніка Брэсцкі абласны суд абвясціў прысуд па справе аб жорсткім забойстве 8-месячнай дзяўчынкі ў Лунінцы. 26-гадовую маці дзяўчынкі і яе 48-гадовага знаёмага Віктара Сергіля прызналі вінаватымі ў групавым забойстве заведама малалетняй з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх памкненняў. Жанчыне прызначылі 25 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму — гэта максімум для жанчын у Беларусі, яе саўдзельніку — смяротнае пакаранне.

Паводле news.tut.by