ЕС запускае праграму стажыровак для беларускіх спецыялістаў MOST+

Гётэ-Інстытут пры падтрымцы Еўрапейскага саюза арганізуе для беларусаў магчымасць атрымаць прафесійную стажыроўку ў Еўропе.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева


MOST+ адкрывае новыя магчымасці для беларускіх спецыялістаў. З 2015 года ў праграме MOST паўдзельнічалі больш за 4600 спецыялістаў з Беларусі. Новая версія праграмы, якую фінансуе Еўрапейскі саюз і рэалізуе Гётэ-Інстытут, дасць магчымасць беларусам атрымаць фінансаванне дарожных выдаткаў, калі яны задумаюць здзейсніць прафесійную паездку ў ЕС.
Калі вы беларус(ка) і працуеце ў адной з пералічаных сфер (грамадства, культура, бізнес, адукацыя, ахова здароў'я альбо ўстойлівае развіццё), вы можаце атрымаць інавацыйны еўрапейскі досвед, падаўшы заяўку на партале Гётэ-Інстытута.

З 9 снежня 2022 года MOST+ адкрывае прыём заявак, якія можна падаць на англійскай, рускай ці беларускай мове. Гэта выдатны шанец далучыцца да міжнароднай прафесійнай супольнасці і зрабіць яшчэ адну каштоўную інвестыцыю ў сваю будучыню.

У сераду, 14 снежня, у Вільні адбудзецца прэзентацыя MOST+, на якой можна будзе атрымаць асноўную інфармацыю па праграме. Прыходзьце на прэзентацыю ці падключайцеся анлайн праз YouTube або Facebook. Вы даведаецеся, як аформіць і падаць заяўку, а таксама як павялічыць свае шанцы на атрыманне гранта.

Дата і час: 14 снежня, 18:00-20:00 (па літоўскім часе), 19:00-21:00 (па беларускім часе).

Месца: гатэль Novotel (Gedimino pr., 16, 2-гі паверх), Вільнюс, Літва.

Фота і відэаздымка на мерапрыемстве забароненыя.

Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, зарэгіструйцеся, калі ласка, па гэтай спасылцы. Калі вы з’яўляецеся прадстаўніком медыя, запоўніце рэгістрацыйную форму для прэсы тут. Рэгістрацыя адкрытая да серады 14 снежня, 12:00 (па літоўскім часе), 13:00 (па беларускім).