Футбаліста Хамутоўскага аштрафавалі за ўдзел у акцыі пратэсту
Былога брамніка зборнай Беларусі і экс-трэнэра брамнікаў
берасьцейскага «Дынама» Васіля Хамутоўскага аштрафавалі за ўдзел у
акцыі, паведамляе Свабода.

Такое рашэнне прыняла 26 кастрычніка ў Першамайскім судзе Наталля Ліннік.
Сума штрафу пакуль не вядомая.
Хамутоўскі не раз выказваўся супраць гвалту і фальсіфікацый на выбарах. Ён таксама падтрымаў Свабоднае абʼяднанне спартоўцаў і падпісаў зварот спартоўцаў.