Футбалісты мінскага «Дынама» выйшлі на поле ў вышымайках

Гульцы мінскага «Дынама» 2 ліпеня выйшлі на поле стадыёна «Трактар» у вышымайках ад Simbal.by. У такім выглядзе яны стаялі падчас гучання гімну.

din_vysh_6.jpg

Напярэдадні на сайце сталічнай каманды з'явіўся заклік да заўзятараў актыўна далучыцца да адметнай падзеі.
“Дынама” заўсёды з павагай ставілася да гісторыі Беларусі і беларускай мовы. Мы неадкладна адгукаліся на ўсе ініцыятывы, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы, нацыянальных традыцый і пашырэнне духоўнай свядомасці беларусаў”, — гаварылася ў паведамленні.


euroradio.fm