Дэпутатка Анісім і міністр юстыцыі абмеркавалі, як перакласці законы на беларускую мову

30 чэрвеня адбылася сустрэча з міністрам юстыцыі А.Л. Сліжэўскім дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе № 70, першага намесніка старшыні ТБМ А. Анісім.

Алена Анісім. Здымак "Нашай Нівы"

Алена Анісім. Здымак "Нашай Нівы"


Падчас размовы ўзгаднялася пытанне пра механізм прыняцця новых законаў на дзяржаўнай беларускай мове, а таксама пра наданне юрыдычнай сілы перакладам на беларускую мову прынятых заканадаўчых актаў. У прыватнасці, гаворка вялася пра падрыхтаваны грамадскай ініцыятывай пры ТБМ пераклад на беларускую мову Грамадзянскага кодэкса. Было дамоўлена, што атрымаўшы канчатковы варыянт зменаў, ініцыятыва перадасць поўны тэкст кодэкса для таго, каб унесці яго на наступны 2018 г. на зацвярджэнне ў якасці афіцыйнага перакладу.
А.М.Анісім прапанавала для далейшай працы над заканадаўчай базай стварыць міжведамасную экспертную камісію з удзелам мовазнаўцаў і юрыстаў, у кампетэнцыю якой будзе уваходзіць  зацвярджэнне тэкстаў заканадаўчых актаў на беларускай мове. Па даручэнні А.Л. Сліжэўскага гэта пытанне Міністэрства юстыцыі бярэ пад свой кантроль.
Паводле прэс-рэлізу ТБМ