Гадавіна «плюшавага дэсанту» і 150 зніклых джыпаў. 10 найбольш чытаных артыкулаў верасня
У апошні дзень верасня паглядзелі, якія артыкулы на сайце "Новага Часу" падаліся найбольш цікавымі нашым чытачам. Калі вы іх прапусцілі — добрая нагода азнаёміцца.
Пісьменнік Саша Філіпенка: Для мяне быць беларусам — не ставіць уласныя інтарэсы ніжэй
Саша Філіпенка — адзін з самых вядомых у свеце сучасных беларускіх пісьменнікаў. Пасля 2020 года ён стаў адным з галасоў Беларусі па-за межамі краіны: пісаў адкрытыя лісты еўрапейскім чыноўнікам, выступаў публічна ў СМІ і на розных мерапрыемствах па ўсёй Еўропе. Мы зрабілі вялікае інтэрв’ю з Сашам пра многія важныя рэчы, якія сёння хвалююць людзей і ўнутры Беларусі, і звонку.Трэшачок тыдня. Куды падзеліся са «справы змоўшчыкаў» 150 джыпаў з Літвы і склеп у Гомельскай вобласці?
У красавіку мінулага года, неўзабаве пасля затрымання групы «юрыста і пушкініста», дзяржаўныя медыя кінуліся «рваць эфір».У адмысловым фільме з красамоўнай назвай «Забіць прэзідэнта» — тыповым расповедзе пра «ісціннае ліцо» апанентаў улады — чаго толькі не расказалі рыпучыя галасы прапаганды. Палітолаг Аляксандр Фядута з паважным Рыгорам Кастусёвым там былі намаляваныя так, што пазайздросцілі б баевікі з «Аль-Каіды».
Асабліва валасы ў тэлегледачоў варушыліся на моманце, калі аўтары выкрылі злачынныя намеры «змоўшчыкаў» з уварваннем з-за мяжы жудасных тэрарыстаў на аўтамабілях.Паводле той леташняй агіткі, 150 джыпаў з буйнакалібернымі кулямётамі (!) мусілі ўехаць у Беларусь з Літвы, за тры гадзіны даляцець да Мінска, захапіць рэзідэнцыю Лукашэнкі і расстраляць яго самога. Паралель у фільме праводзілася наўпрост: маўляў, гэтак жа кепскія людзі «ганяліся па пустыні за Кадафі».
Як адна рэкламная фірма ўсё беларускае войска знішчыла (маральна)
Дзесяць гадоў таму адбылася падзея, якая ці не назаўсёды вырашыла пытанне з рэпутацыяй беларускага Міністэрства абароны. І вырашыла яго не ў лепшы для беларускага войска бок.Марш-кідок да каханай. Дзень з Ігарам Ільяшам у падарожжы ў гомельскі СІЗА, дзе трымаюць яго жонку Кацярыну Андрэеву
Журналістка Кацярына Андрэева мусіла выйсці з калоніі на пачатку верасня, але 13 ліпеня ёй быў агучаны новы прысуд — 8 гадоў пазбаўлення волі. Разгляд справы аб «здрадзе дзяржаве» ўжо традыцыйна праходзіў у «закрытым рэжыме». Ад пачатку лютага Кацярына знаходзіцца ў гомельскім СІЗА-3, і кожны тыдзень яе муж Ігар Ільяш накіроўваецца ў Гомель, каб перадаць сваёй любай жоначцы перадачу.
Алену Леўчанка ў расійскай амбасадзе папрасілі размаўляць па-беларуску
Знакамітая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка расказала ў сваім інстаграме гісторыю наведвання расійскай амбасады ў Афінах. Паводле яе слоў, супрацоўнік амбасады на ўваходзе спытаў, ці можа яна размаўляць па-беларуску. Дыялогу не адбылося, бо, калі Леўчанка пачала адказваць яму на беларускай мове, высветлілася, што той нічога не разумее.20 пакаленняў таму продкі новага караля Карла ІІІ жылі на Ашмяншчыне!
Карл ІІІ, як і яго маці каралева Елізавета ІІ маюць сваіх продкаў на тэрыторыі Беларусі. Цікавы радавод вядзе нас у Гальшаны.
«Пасля выступу рабяты падыходзілі і ціснулі руку». Гутарка з кадэтам, які прамаўляў Лукашэнку па-беларуску
1 верасня Лукашэнка правёў адкрыты ўрок для старшакласнікаў і студэнтаў. Адным з самых яркіх момантаў лекцыі стала выступленне Захара Аўчыннікава — кадэта з Віцебскага кадэцкага вучылішча. Малады чалавек сам падняў руку, каб сказаць, чым ён ганарыцца ў сваёй краіне. Выслухаўшы яго, Лукашэнка задаў яму два пытанні. Адно аб Вялікай Айчыннай вайне, другое пра СССР. Вучань хваляваўся, але гаварыў шчыра.Аляксандра Зверава: Мы з Эдуардам Бабарыкам больш не разам
У апошнія дні верасня Аляксандра Зверава напісала на сваёй старонцы ў Інстаграм: «Гэта будзе просты і кароткі пост: мы з Эдзікам больш не разам. Гэта было не маё рашэнне.Гэта ніяк не паўплывае на тое, што я раблю: я буду працягваць працаваць з ініцыятывамі, весці Voices і рабіць тое, што магу, там, дзе я ёсць — па меры сваіх магчымасцей і сіл...»
Аляксандра знаходзіцца ў Вільні, Эдуард — у СІЗА.
Кацярына Раецкая — пра вайну, дыскрымінацыю беларусаў і тое, што зараз адбываецца ў шоў-бізнесе
Кацярына Раецкая — беларуская вядоўца, прадзюсарка, рэжысёрка. У гэтай індустрыі яна працуе з 16 гадоў. Але тое, што зараз адбываецца ў сферы культуры і шоў-бізнесу Беларусі — яе страшэнны сон. Стваральнік сайта audiobooks.by Мікіта Белаглазаў: Беларуская культура — мая. І для мяне гэта важна
Беларусы Каліфорніі стварылі сайт-навігатар, на якім можна знайсці абсалютна ўсе аўдыёкнігі, запісаныя па-беларуску. Пра гэтую ініцыятыву і пра будучыню беларускіх аўдыёкніг мы пагаварылі са стваральнікам сайта Мікітам Белаглазавым.