Алену Леўчанка ў расійскай амбасадзе папрасілі размаўляць па-беларуску
Вядомая баскетбалістка лёгка справілася з гэтай задачай і растлумачыла расійскаму дыпламату, што Беларусь — гэта не Расія.

Алена Леўчанка. Фота: facebook.com
Знакамітая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка расказала ў сваім інстаграме гісторыю наведвання расійскай амбасады ў Афінах. Паводле яе слоў, супрацоўнік амбасады на ўваходзе спытаў, ці можа яна размаўляць па-беларуску. Дыялогу не адбылося, бо, калі Леўчанка пачала адказваць яму на беларускай мове, высветлілася, што той нічога не разумее.
Як прызнаецца спартсменка, яна хацела давесці дыпламату, што Беларусь «акупаваная Расіяй» і што наша мова і культура «30 гадоў вынішчаюцца». Пасля гэтага яна апублікавала свой першы допіс па-беларуску і папрасіла ў чытачоў прабачэння за памылкі.
Нагадаем, увосень 2020 года Алена Леўчанка адсядзела 15 сутак на Акрэсціна за ўдзел у акцыях пратэсту. Яна была адной з падпісантак звароту спартсменаў супраць гвалту і за новыя выбары. Пасля вызвалення Леўчанку празбавілі магчымасці працаваць у Беларусі, і яна вымушаная была з'ехаць у Грэцыю, дзе падпісала кантракт з афінскім клубам «Панацінаікас».

У 2021 годзе баскетбалістка распачала флэшмоб «#august2020voices», дзе вядомыя беларусы і беларускі зачытвалі на камеру гісторыі людзей, якія прайшлі праз турмы.