Леўчанка распачала флэшмоб #august2020voices (відэа)
У флэшмобе вядомыя людзі распавядуць гісторыі тых, хто выпрабаваў зверствы сілавікоў на сабе.
Каманда праекта «Август2020» у знак пачатку вясны і новых надзей запусціла флэшмоб #august2020voices. Вядомыя артысты, музыканты, спартсмены, пісьменнікі, лідары думак запішуць відэа, дзе прачытаюць фрагменты гісторый пацярпелых пасля выбараў у Беларусі. Гэта 200 гісторый, апублікаваных на сайце «Август2020», яны сабраныя камандай журналістаў сумесна з праваабаронцамі. Мэта самога праекта і флэшмоба — зрабіць так, каб увесь свет даведаўся аб злачынствах супраць чалавечнасці, якія здарыліся ў нашай краіне пасля выбараў.
Пачала акцыю баскетбалістка Алена Леўчанка. Яна прачытала гісторыю актывісткі Вольгі Паўлавай, якую не раз затрымлівалі, у тым ліку і 9 жніўня. Пасля ўдзелу ў акцыі 15 лістапада на Вольгу завялі крымінальную справу, яна знаходзілася ў СІЗА ў Жодзіна больш за два месяцы. Яе 6-гадовы сын не ўбачыў маму ні ў свой дзень нараджэння, ні на Новы год, ні на Каляды. Прысуд прызнанай палітзняволенай Паўлавай вынеслі 19 лютага — абмежаванне волі на 3 гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову.
Вось некалькі момантаў з жахлівых гісторый Вольгі:
чалавек у форме ўдарыў яе галавой аб сцяну, а яго напарніца біла берцамі па нагах і спрабавала зламаць пальцы;перад прыездам на Акрэсціна суддзяў адна з сукамерніц увесь дзень адмывала паверх ад крыві;у Жодзіне адмовілася вітацца з наглядчыкамі і трапіла ў карцар на 17 дзён.
Алена Леўчанка не паводле чутак ведае пра ўмовы за кратамі і знайшла ў сабе сілы агучыць адзін з важных тэкстаў эпохі.
У тэкставым варыянце расповед Вольгі Паўлавай вы можаце прачытаць тут.