Аляксандра Зверава: Мы з Эдуардам Бабарыкам больш не разам
Пра гэта дзяўчына паведаміла на сваёй старонцы ў Інстаграм. Аляксандра знаходзіцца ў Вільні, Эдуард — у СІЗА.
![Аляксандра Зверава Аляксандра Зверава](/img/v1/images/zverava.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аляксандра Зверава
Аляксандра Зверава напісала:
«Гэта будзе просты і кароткі пост: мы з Эдзікам больш не разам.
Гэта было не маё рашэнне.
Гэта ніяк не паўплывае на тое, што я раблю: я буду працягваць працаваць з ініцыятывамі, весці Voices і рабіць тое, што магу, там, дзе я ёсць — па меры сваіх магчымасцей і сіл.
![«Як можна рабіць выгляд, што ўсё ОК, у краіне, дзе штодня кагосьці катуюць?» Аляксандра Зверава распавяла, чаму не вярнулася б у Беларусь «Як можна рабіць выгляд, што ўсё ОК, у краіне, дзе штодня кагосьці катуюць?» Аляксандра Зверава распавяла, чаму не вярнулася б у Беларусь](/img/v1/images/2021_06_17_17.49.38.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Беларусь па-ранейшаму істотна застаецца для мяне ў парадку дня, як і сітуацыя ў свеце: мы перажываем няпросты перыяд, дзе ўсе падзеі ўзаемазвязаны.
Эдзік быў і застаецца найважнейшым чалавекам у маім жыцці, і калі б заўтра на зямлю ляцеў метэарыт (можаце замяніць на ядзерны ўдар) і ў мяне спыталі, дзе б я хацела правесці свой апошні дзень на планеце, то я б адказала, што хачу правесці яго побач з Эдзікам і Кокай.
![eduard_babaryka_3.jpg eduard_babaryka_3.jpg](/img/v1/images/eduard_babaryka_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Але наша гісторыя скончылася. Далей я крочу па жыцці самастойна.
P.S.: я пішу пра гэта, каб у будучыні не ўводзіць нікога ў зман і не атрымліваць пытанняў аб тым, што адбываецца ў Эдзіка і чым заняты яго час. Эдзік захацеў перапыніць перапіску. Мне застаецца з павагай паставіцца да яго рашэння».
![Палітвязень Эдуард Бабарыка ўжо два гады сядзіць у СІЗА без суду За што ўжо два гады без суду сядзіць у мінскім СІЗА Эдуард Бабарыка](/img/v1/images/byece0d264f50.jpg.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нядаўна Аляксандра паведамляла: «Эдзік трымаецца не проста добра, а неверагодна добра. Ён шмат чытае, займаецца ёгай. У СІЗА КДБ у нейкі момант яму па невядомых прычынах забаранілі заняткі, але на Валадарскага, куды яго перавялі нядаўна, займацца дазваляюць. У першым лісце адтуль Эдзік пісаў, што ў камеры ёсць стол — такія ў яго падставы для радасці. Гуляе ў шахматы, вучыць англійскую нейкімі шалёнымі тэмпамі — па 400 новых слоў на тыдзень».
Да прэзідэнцкай кампаніі 2020 года 32-гадовы Эдуард Бабарыка займаўся бізнесам, быў заснавальнікам краўдфандынгавай платформы «Улей» і сузаснавальнікам платформы «MolaMola». Яго затрымалі 18 чэрвеня 2020 года разам з бацькам проста на шляху ў Цэнтрвыбаркам, куды яны накіроўваліся, каб здаць подпісы выбаршчыкаў, неабходныя для рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.
Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Цэлы дзень да затрыманых не пускалі адвакатаў: паводле афіцыйнай версіі, з-за вучэнняў, якія праводзіліся ў будынку ДФР. У той жа дзень тысячы беларусаў выйшлі на вуліцы Мінска і сталі ў ланцугі салідарнасці, пратэстуючы супраць затрымання бацькі і сына Бабарыкаў.
Эдуарда адразу змясцілі ў СІЗА КДБ, першапачаткова яго абвінавацілі ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў» (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага Кодэкса). Калі праз паўтара года арышту скончыўся максімальны тэрмін утрымання Бабарыкі-малодшага пад вартай па гэтым артыкуле, а суд так і не пачаўся, стала вядома, што да абвінавачання дадалі яшчэ два артыкулы: аб «арганізацыі масавых беспарадкаў» (ч. 1 арт. 293 КК) і «распальванні варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК). Цяпер Эдуард знаходзіцца ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.