20 пакаленняў таму продкі новага караля Карла ІІІ жылі на Ашмяншчыне!

Карл ІІІ, як і яго маці каралева Елізавета ІІ маюць сваіх продкаў на тэрыторыі Беларусі. Цікавы радавод вядзе нас у Гальшаны, заўважыў Казімеж Карпіч

karl_iii.jpeg


Радавод каралеўскіх асобаў добра і падрабязна вывучаны, таму бывае цікава зазірнуць туды і знайсці даволі нечаканыя лініі.
Давайце паглядзім разам!
Карл ІІІ быў сынам Елізаветы ІІ,
Елізавета ІІ была дачкой Георга VI,
які быў сынам Георга V,
які быў сынам Эдварда VII,
які быў сынам Вікторыі Гановерскай,
якая была дачкой Эдварда Аўгуста Гановерскага,
які быў сынам Георга ІІІ Гановерскага,
які быў сынам Фрыдэрыка Людвіка Гановерскага,
які быў сынам Георга ІІ Гановерскага,
які быў сынам Георга І Гановерскага,
які быў сынам Сафіі Дароты Вітэльсбах,
якая была дачкой Фрыдэрыка V,
які быў сынам Фрыдэрыка IV,
які быў сынам Людвіка VI Вітэльсбаха,
які быў сынам Марыі Гогенцолерн,
якая была дачкой Казіміра Гогенцолерна, 
які быў сынам Сафіі Ягелонкі, 
якая была дачкой Казіміра Ягелончыка, 
які быў сынам Ягайлы і Сафіі Гальшанскай!

jahajla.jpg

Ягайла

safija_halszanskaja.jpg

Сафія Гальшанская
Ягайла ўзяў у жонкі Сафію Гальшанскую ў 1422 годзе. Сафія — дачка княза Андрэя Гальшанскага і Аляксандры з роду Друцкіх.