Гамяльчанін атрымаў год «хатняй хіміі» за сарваны з будынка дзяржаўны сцяг
Да аднаго года абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу асуджаны жыхар Гомеля.

46-гадовага прадпрымальніка
Аляксея Палішчука абвінавацілі па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса
(Знявага дзяржаўных сімвалаў).
Справа разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля.
Суддзя — Сяргей Салоўскі.
Адным з кастрычніцкіх вечароў нехта сарваў з будынку ў
цэнтры горада чырвона-зялёны сцяг і кінуў яго ў сметніцу. Аднак яго
зафіксавалі камеры відэаназірання і неўзабаве асоба Палішчука была
ўстаноўленая.

Сцяг на другі дзень быў знойдзены ў кантэйнеры для смецця на
праспекце Леніна.
Судом былі ўлічаны прызнанне віны, а таксама пакрыццё
матэрыяльнай шкоды.
Прысуд — адзін год абмежавання волі без накіравання ва
ўстановы адкрытага тыпу («хатняя хімія»).
Паводле «Вясны».