Газета «Беларусы і рынак» прыпыняе выхад на 33-м годзе існавання
Газета «Беларусы і рынак» прыпыняе выхад на 33-м годзе існавання. Выданне адсутнічае ў каталогу «Белпошты» на першую палову 2023 года. У гэты перыяд не будзе як друкаванай, так і электроннай пдф-версіі газеты, паведамілі «Позірку» ў рэдакцыі.
![foto_mediakit_sait.jpg foto_mediakit_sait.jpg](/img/v1/images/foto_mediakit_sait.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Не выключана, што выпуск адновіцца ў другім паўгоддзі.
Штомесячнік «Беларусы і рынак» здолеў захавацца пасля масавых рэпрэсій супраць недзяржаўных СМІ.
Аднак адчуваў сур'ёзныя фінансавыя цяжкасці.
З траўня за кратамі знаходзіцца дырэктар «БР» Канстанцін Залатых, сайт газеты ў Беларусі заблакіраваны.
Пасля выбараў 2020 года рэжым Лукашэнкі амаль цалкам вынішчыў у Беларусі сегмент недзяржаўных медыя. Іх сайты былі заблакіраваны, друкаваныя выданні перасталі выходзіць, 32 прадстаўнікі СМІ зараз за кратамі, а самі рэдакцыі амаль скрозь прызнаны «экстрэмісцкімі» і вымушаны працаваць з-за мяжы.
![Журналістка Сняжана Інанец: ліст з СІЗА Журналістка Сняжана Інанец з СІЗА: Ніколі ў жыцці я так доўга і якасна не лайдачыла](/img/v1/images/inanec_5.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)