Гендар у эпоху перамен. Дзеля адукацыі і падтрымкі для беларусак летам пройдуць адмысловыя курсы

Гендар у эпоху перамен — гэта інтэрактыўны адукацыйны курс, створаны Ленай Агарэлышавай, Вольгай Шпарагай, Юліяй Міцкевіч і Тоні Лашдэн.

hender_v_epohu_peremen.jpg

На занятках лектаркі прапануюць абмеркаваць, як фемінізм і гендарная тэорыя дапамагаюць знайсці арыенціры ў бягучай рэальнасці, і вызначыць прынцыпы для выбудоўвання салідарнасці і падтрымліваючай камунікацыі.

У гэты складаны перыяд як ніколі важна быць разам, падтрымліваць адна адну і аналізаваць тое, што адбываецца навокал — менавіта пра гэта курс «Гендар у эпоху перамен».

Гендар у эпоху перамен — гэта:    • інтэрактыўныя заняткі па гендарнай тэорыі, уключаючы дыскусіі, дэбаты і гендарны квіз;    • група падтрымкі з аднадумцамі;    • майстар-класы і нефармальныя афлайн-вечарынкі.
Форма заняткаў: анлайн + афлайн-сустрэчы для жадаючыхДэдлайн падачы заявак — 19 чэрвеня. Удзел бясплатны. Рэгістрацыя тут.Пачатак заняткаў — 24 чэрвеня.
Курс складаецца з наступных тэматычных блокаў:    • Права і гендар    • Клапатлівая салідарнасць у сітуацыі канфліктаў     • «Sisterhood is powerful». Сястрынства як палітычны феномен     • Фемінізм у знешняй палітыцы: варыянты і сцэнары    • Фем-квіз    • Нефармальная камунікацыя афлайн
Падрабязнасці на сайце progender.online