Хронікі рэпрэсій. Палітыку Івану Краўцову прысудзілі 11 гадоў калоніі, на Маляваныча ціснуць
З дапамогай інфармацыі праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі звесткі пра палітычны пераслед у Беларусі за 16 траўня.

Палітычнаму актывісту, выканаўчаму сакратару Каардынацыйнай рады, сябру аргкамітэта па стварэнні партыі «Разам» Івану Краўцову завочна прысудзілі 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Рашэнне прыняў Мінскі гарадскі суд 16 траўня ў фармаце спецыяльнай вытворчасці.
Спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Краўцова Следчы камітэт распачаў 23 студзеня 2024 года. Івана Краўцова абвінавачвалі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім), ч. 1 арт. 357 (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) КК.
Дзецям Маляваныча патэлефанавалі і сказалі «чакаць гасцей». Пра гэта акцёр Аляксандр Ждановіч напісаў у сваім фэйсбуку: «Памаліцеся, калі ласка...Патэлефанавалі дзецям, сказалі чакаць "гасцей"...». Нагадаем, Маляваныч з'ехаў з краіны напачатку 2022-га году. Да гэтага акцёра звольнілі з Нацыянальнага драматычнага тэатру і асудзілі на 8 сутак за ўдзел у маршы. Ім таксама цікавіліся спецслужбы, выклікалі на допыт ДФР.
Глядзіце таксама

Курыя Віцебскай архідыяцэзіі
пацвердзіла арышт святароў-аблатаў. Гэта адбылося праз сем 7 дзён пасля
затрымання святароў Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха з Шуміліна.
Курыя выпусціла камунікт, у якім пацвердзіла факт затрымання і распавяла пра
вынік суда — 15 і 10 сутак арышту адпаведна. Артыкул невядомы.
Мінчанку Карыну
Раманоўскуюзатрымалі
за ўдзел у пратэстах і нібыта рэгістрацыю
ў плане «Перамога». Паводле якога
артыкула затрыманая жанчына і дзе зараз знаходзіцца, невядома, адначае «Медыязона».
Сілавікі затрымалі байкера з Глыбоцкага раёна за «абразу Лукашэнкі». Жыхара гарадскога пасёлка Падсвілле завуць Сяргей Манах, паведаміла «Медыязона».
Глядзіце таксама

Сілавікі затрымалі
жыхара Клімавічаў Кірыла Вазмілава за тое, што ён штурхаў нагамі дзяржаўны
сцяг у 2020 годзе. На прымусовым відэа хлопец кажа, што ў 2020 годзе да яго
дадому знаёмы прынёс чырвона-зялёны сцяг, на якім ён «таптаўся» і «штурхаў
нагамі». Пасля сцяг спалілі ў двары дома. У канцы роліка затрыманы «перадаў
прывітанне» свайму брату Юрыю, які ў 2020 годзе з’ехаў з краіны і зараз
знаходзіцца ў Польшчы.
КДБ прызнаў
«экстрэмісцкімі фарміраваннямі» шэраг ініцыятыў і кааліцый. Так, спіс папоўнілі
«Чат 97% ДКЖ», «Блок Пракоп’ева — Ягорава», «Голас Дыяспар — Адзінства
па-над Межамі!», «Независимые белорусы» / «Незалежныя беларусы», «Грамадскі
Рух "Краіна Для Жыцця"», «Аб’яднанне палітычных партый
"Народная Грамада" і "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя"»,
«Хопіць баяцца злаваць дзеда», «Наша справа». Таксама ў
адпаведным спісе пералічана больш за 120 чалавек, якія нібыта маюць дачыненне
да вышэй названых ініцыятыў.
Цяпер усе кааліцыі на выбарах у Каардынацыйную раду прызнаныя «экстрэмісцкімі фарміраваннямі».
Глядзіце таксама

Чарговае папаўненне спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго трапілі: тэлеграм-каналы і чаты «puerrtto», «Таксисты/Минск/Республики Беларусь», «Инсайдер UA | Україна | Новини», «Чижовка», «Коля Мостовенко», інстаграм-старонкі «ааааааа_mmmmmm», «iuryishchuchko», «kurshin.sasha», «zmagary.krakowa», «Anastasiya Mashchava (Мащева)», «Прадстаўніцтва па замежных справах», старонкі ў сацсетках праекту «Заповедник», відэаролікі «Глеб Івашкевіч — удзел у пратэстах у Беларусі, эміграцыя ў ЗША, валянтэрства і дапамога беларусам», «Суворов Виктор — Тень победы», «Суворов Виктор — Беру свои слова обратно», «Суворов Виктор — Ледокол» (1,2,3 часткі); фэйсбук-старонкі «СВОБОДА.РАВЕНСТВО.БРАТСТВО», «Прасвет. Рэальная карцiна свету вакол Беларусi»; старонка ў «Аднакласніках» «КОСТЯ ГЕРАСИМЕНКО»; цікток-старонкі «stopolivki96», «nick_dem_», «anastasichek», «ў1808053», «vola0520», «pandovan4ik».
Глядзіце таксама

На волю выйшлі жыхары
Брэста палітвязні Дзмітрый Гапанюк і Яўген Білаброўка.
Дзмітрыя затрымалі 9 студзеня 2023 года ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 КК, распачатай у Брэсце па падзеях 13 верасня 2020 года, калі падчас акцыі пратэсту людзі вадзілі карагод на праезнай частцы (так званая «карагодная справа»). Яму прызначылі 1,5 года калоніі. Тэрмін Дзмітрый адбываў у шклоўскай калоніі № 17.
Яўген быў затрыманы ў чэрвені 2023 года за рэакцыю «клас»
у «Аднакласнікі» пад публікацыяй суполкі «STOP LUKA». Гэтым, паводле версіі
абвінавачання, мужчына публічна абразіў Лукашэнку. Яго асудзілі паводле арт.
368 КК да аднаго года пазбаўлення волі.