ГУБАЗіК прыгразіў адказнасцю за зрыў рэферэндуму

Начальнік аддзела ГУБАЗіК МУС Беларусі Вячаслаў Арлоўскі заявіў, што апазіцыя рыхтуе зрыў рэферэндуму, і папярэдзіў аб адказнасці, паведамляе reform.by.

Начальнік аддзела ГУБАЗіК Вячаслаў Арлоўскі

Начальнік аддзела ГУБАЗіК Вячаслаў Арлоўскі

«Намі ўстаноўлена, што лідары апазіцыі, якая ўцякла за мяжу, ставілі для сябе задачу стварыць умовы для непрызнання заходнімі краінамі вынікаў рэферэндуму па Канстытуцыі. Для рэалізацыі гэтай задачы яны абмяркоўвалі розныя варыянты: ад байкоту да стварэння правакацый на ўчастках для зрыву галасавання. Па выніку ўсіх сваіх абмеркаванняў, з улікам рызык для выканаўцаў, яны ў дадзены момант прынялі адзіную стратэгію — зрыў галасавання шляхам масавага ўкіду несапраўдных бюлетэняў», — заявіў Арлоўскі ў эфіры СТБ.
Прадстаўнік ГУБАЗіК прыгразіў, што падбухторшчыкі і памагатыя падобных дзеянняў будуць прыцягнутыя да адказнасці.
«Усе падбухторшчыкі да здзяйснення падобных антыдзяржаўных дзеянняў, якія знаходзяцца ў краіне, і іх актыўныя памагатыя будуць намі ізаляваныя і прыцягнутыя да адказнасці», — заявіў ён.
Рэферэндум па змяненні Канстытуцыі павінен прайсці ў лютым 2022 года.