Ініцыятыўная група кампаніі «Дзеці-328» сустрэлася з прадстаўніком ЮНІСЕФ


Учора ініцыятыўная група маці кампаніі «Дзеці-328» сустрэлася на асабістым прыёме з прадстаўніком ЮНІСЕФ. На сустрэчы прысутнічалі: прадстаўнік у Рэспубліцы Беларусь Таня Радачай, намеснік прадстаўніка ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь Габрыэла Івона Акімава, старшы каардынатар Дзмітрый Шылін, спецыяліст па планаванні Павел Холад.

«Дзеці-328» — кампанія, прысвечаная непаўналетнім асуджаным за нязначныя негвалтоўныя правапарушэнні, звязаныя з наркотыкамі. Пераважна, гэта дзеці, якія трапляюць у сеткі дасведчаных нарказлачынцаў, якія прапануюць у інтэрнэце «легальную» працу з высокім прыбыткам. Асобы, якія стаяць за такім злачынным бізнесам, як правіла, застаюцца неўстаноўленымі следствам. А падлеткі аказваюцца адзінымі, каго праваахоўнікам атрымоўваецца ўсталяваць. І яны атрымліваюць велізарныя тэрміны пакарання.

У ходзе ўчорашняй гутаркі, адзначае children328.blogspot.com, былі агучаныя наступныя праблемы:

— занепакоенасць, што зноў вырасла колькасць злачынстваў па арт. 328 (са зводкі МУС: усяго са студзеня па сакавік 2021 года выяўлена 1063 нарказлачынствы. З іх 625 звязаныя са збытам псіхаактыўных рэчываў);

— непаўналетнія паводле ч. 4 арт. 328 асуджаныя да тэрмінаў 10-12 гадоў (злачынствы не адпавядаюць тым тэрмінам, якія даюць непаўналетнім. Дзеці, якія трапілі пад уплыў наркадзялкоў праз глабальную сетку інтэрнэт, не павінны ў адзіночку несці павышаную адказнасць за міжнародныя злачынныя групы);

— адсутнасць у РБ ювенальнай юстыцыі (Ювенальная юстыцыя ўяўляе сабой сістэму органаў, якая ажыццяўляе правасуддзе па справах аб злачынствах сярод непаўналетніх учынілі правапарушэнні, прафілактыку дзіцячай злачыннасці і абарону правоў дзяцей. Дадзеная сістэма прытрымліваецца мяккага правасуддзя над падлеткамі і адмаўляе такі від пакарання, як пазбаўленне волі. Вялікую ўвагу яна надае грамадска карыснай працы, уцягванні непаўналетніх у бясплатныя секцыі, клубы, гурткі);

— сіроты (нягледзячы на шматлікія льготы і гарантыі па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, як толькі сірата трапляе ў катэгорыю тых, хто спатыкнуўся, пераступіў закон, усе гэтыя правы аўтаматычна спыняюць дзейнічаць, дзіця застаецца без падтрымкі, без сродкаў існавання, без жылля, ды яшчэ і з велізарным абавязкам «судовыя выдаткі»);

— юрыдычная дапамога (адвакаты не выконваюць свае функцыі па забеспячэнні прававой абароны непаўналетніх, бяруць велізарныя ганарары);

У канцы сустрэчы, ўдзельнікі падзякавалі адзін аднаго за канструктыўны дыялог. Прыйшлі да ўзаемнай згоды, што праца павінна весціся разам, неабходна абменьвацца інфармацыяй. ЮНІСЕФ у Беларусі працуе для таго, каб усе дзеці былі абароненыя ад любых формаў гвалту і жорсткага абыходжання і атрымлівалі неабходную дапамогу. Група маці кампаніі «Дзеці-328» спадзяецца, што супрацоўніцтва з ЮНІСЕФ прынясе свае вынікі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: