«Як у СССР і нават лепш»

«Мой прагноз: неўзабаве за падпіску на "экстрэмісцкія" СМІ і тэлеграм-каналы (а імі абвесцяць усё, што не афіцыйныя СМІ і не "Пул первого") будуць караць. Штрафамі, суткамі, і цалкам магчыма — гадамі», — піша на сваёй старонцы ў Тэлеграме журналіст і палітык Сяргей Навумчык.

_kdb___khb__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg


У СССР за «Архіпелаг ГУЛАГ» можна было атрымаць да 8 гадоў. Не за распаўсюд — проста таму, што ў вас знайшлі кнігу.
Але ў брэжнеўскія часы КДБ не мог правесці вобшук у кожнай кватэры. Па-першае, гэта немагчыма было тэхнічна. Па-другое, як бы мы ні ставіліся да тагачасных чэкістаў, але нейкае адчуванне мяжы, за якой пачынаецца абсурд, у іх было.
Сёння ж сілавік за хвіліну (натуральна, без усялякага ордэру на вобшук) можа залезці ў любы мабільны тэлефон.
Абяцаў жа ў 94-м Лукашэнка, што «будет как в СССР, и даже лучше».