Ян Рудзік замяніў арыштаванага Пратасевіча ў якасці рэдактара канала «Беларусь галаўнога мозгу»
Выканаўцам абавязкаў галоўнага рэдактара «экстрэмісцкага» тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу» (260 тысяч падпісчыкаў) стаў Ян Рудзік, удзельнік каманды Нехта. Пра гэта ён расказаў у відэазвароце, піша «Наша Ніва».

Папярэднімі рэдактарамі «Беларусі галаўнога мозгу» былі Ігар Лосік і Раман Пратасевіч. Яны абодва арыштаваныя.
Ян Рудзік з Мінска, яму 27 гадоў. Вучыўся ў Мінскім
інавацыйным універсітэце на псіхолага. Але па спецыяльнасці ніколі не працаваў,
кажа, што паступіў дзеля корачкі. Нейкі час хлопец працаваў на АНТ — на
тэхнічнай пасадзе ў праграме «Наша раніца».
У 2019 годзе ён пераехаў у Польшчу і пайшоў працаваць у
навіны «Белсата», а ў 2020 перайшоў у Нехта.