Яраслаў Раманчук: Камунальнікі 20 гадоў працуюць усляпую

За 20 гадоў Лукашэнка так і не здолеў высветліць, колькі рэальна каштуюць жыллёва-камунальныя паслугі. Да канца траўня працоўная група, на чале з кіраўніком Дзяржаўнага кантролю Якабсонам, павінна даць справаздачу кіраўніку краіны пра вынікі праверкі дзейнасці ЖКГ.



ramanchuk.jpg

Сітуацыю каментуе кіраўнік Цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук:

— 20 гадоў ідзе праца ўсляпую — без ведання кошту, без ведання структуры затратаў, без ведання таго, як працуюць дзяржаўныя прадпрыемствы і тыя людзі, якім дапамагаюць. Без таго, каб сказаць людзям: вы плаціце столькі і столькі, на гэта ідзе столькі працэнтаў, на гэта столькі, і мы пры дапамозе рэформаў можам зрабіць так, што ўжо сёння тое, што вы плаціце, з'яўяецца 90 працэнтаў ад выдаткаў вытворчасці. Мы павінна ўрэшце разабрацца, колькі каштуюць паслугі дзяржавы, чаму гэты кошт такі высокі, каб работалася лепш і эфектыўней, і каб яны былі канкурэнтаздольнымі.

«Калі мы 20 гадоў працуем і не ведаем, колькі каштуюць самыя важныя паслугі, то тут сапраўды можна нагарадзіць гароду», — дадае Яраслаў Раманчук.

Беларускае Радыё Рацыя