Юрый Зісер пасмяяўся з візітоўкі на беларускай мове
Кіраўнік партала tut.by Юрый Зісер напісаў спрэчны пост на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Здымак «Нашай Нівы»
Сёння зранку Юрый Зісер змясціў здымак візітоўкі, аформленай па-беларуску, з пазнакай «смешна» і падпісаў яе так: «Людзі трохі забыліся, што жывуць у пераважна расійскамоўнай краіне. Візітоўка рэальная, арганізацыя маленькая, але паважаная, я знайшоў у сваім архіве».
За гадзіну пад постам людзі пакінулі дзясяткі негатыўных каментароў, некаторыя каментатары раяць як мага хутчэй выдаліць гэты допіс. Сам жа Юры Зісер абразы ў сваім допісе не бачыць і піша, што гэта трэба ўспрымаць як жарт.

Гэта ўжо не першая скандальная сітуацыя, у якую трапляе кіраўнік tut,by. Самыми запамінальнымі выпадкамі сталася адключэнне Лявона Вольскага з прамога эфіру на партаце tut,by., а таксама допіс Зісера пасля забойства Міхаіла Жызнеўскага: «Оплакивают бомжа».
UPD. На час 10.40 пост быў выдалены