Каму прысягаюць беларускія кадэты?

Брэсцкім кадэтам збіраюцца ўручыць сцяг, заснаваны расійскім імператарам Мікалаем I. Тым самым імператарам, які вінаваты ў знішчэнні нашага старажытнага горада Бярэсце. Гэта тое ж самае, калі б у Варшаве або Парыжы ўручылі нацысцкі сцяг.

znamja_kadetov.jpg


Бярэсце перажываў шматлікія войны, але зноў аднаўляўся. Брэсцкі замак з'яўляўся адным іх самых старажытных у Беларусі. У снежні 1409 года ў ім прайшла тайная сустрэча вялікага князя літоўскага Вітаўта і польскага караля Ягайлы, на якой быў распрацаваны план Грунвальдскай бітвы. З 1446 да 1569 года замак семнаццаць разоў станавіўся месцам правядзення дзяржаўных соймаў Вялікага княства Літоўскага. Таксама ў ім рэгулярна праводзіліся сходы мясцовай шляхты і пасяджэнні суда. Замак вытрымаў аблогу татараў у 1500 годзе. Але па загадзе расійскага імператара было вырашана на месцы старажытнага горада пабудаваць новыя фартыфікацыйныя ўмацаванні. Замак быў цалкам знішчаны, сярэднявечныя манастыры і храмы — узарваны і спалены, жыхары — пераселеныя. На месцы старога горада пабудавалі казармы і ўмацаванні.
«З СМІ мы даведаліся, што невядомымі асобамі быў выраблены сцяг кадэцкага 5 класа СШ №35 г. Брэста. У траўні яго плануецца ўручыць навучэнцам школы. Аказваецца, што дадзены сцяг выраблены па благаславенню арцыбіскупа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана. Больш за тое, сцяг збіраюцца яшчэ і асвяціць! Я не моцна разбіраюся ў кульце і сакрамэнтах, але нешта мне падказвае, што дабраславенне і асвячэнне падобных сімвалаў відавочна не справа духоўнае. Больш за тое, я б гэта назваў блюзнерствам у адносінах да нашага старажытнага горада, да яго знішчаных храмаў», — каментуе сітуацыю кіраўнік арганізацыі« За свой горад» і старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП Ігар Маслоўскі.
На думку Маслоўскага, уручэнне такога сцяга павінна быць ганьбай, а не гонарам для беларускіх кадэтаў і нашага горада. «На сцягу адлюстравана сімволіка Расійскай імперыі і расійскага імператара Мікалая I. А калі капнуць глыбей, то атрымацца, што пад выглядам сцяга кадэтаў нам хочуць уручыць герб Залатой Арды! Урачыстыя мерапрыемствы па асвятленні і ўручэнню сцяга прымеркаваны да тысячагоддзя горада. Няўжо мясцовыя ўлады хочуць адзначыць тысячагоддзе горада з гэтай сімволікай? Гэтыя выявы не маюць ніякага дачынення да сучаснай Рэспубліцы Беларусь. Лічу, што культываванне гэтых знакаў ставіць пад сумнеў само існаванне нашай дзяржавы», — лічыць Ігар Маслоўскі.


znamja_kadetov_i_herb_ordy.png


Кіраўнік аналітычнага цэнтра арганізацыі «За свой горад», доктар палітычных навук Ганна Канюс распавяла, што падрыхтаваны зварот, у якім просяць уладу адказаць на пытанні:

Хто аддаў распараджэнне вырабіць гэта сцяг і з якой мэтай? Колькі выдаткавана бацькоўскіх, школьных (дзяржаўных) грошай на яго выраб? Прыблізны кошт сцяга ацэньваецца ў некалькі тысяч рублёў. Якое патрыятычнае выхаванне можна праводзіць сярод беларускіх школьнікаў-кадэтаў (магчыма будучых ваенных), калі сцяг у іх іншай дзяржавы? Чаму дзецям навязваецца чужая гісторыя, чужая сімволіка, чужы сцяг? і г.д.
Зварот будзе накіраваны ў Міністэрства адукацыі, Міністэрства абароны і Брэсцкі гарвыканкам. 
Паводле прэс-службы арганізацыі «За свой горад»