Канфіскаваную машыну Бабарыкі купілі на аўкцыёне

 «Ford Fiesta» 2015 года, які належаў экс-банкіру Віктару Бабарыку, купілі на аўкцыёне, вынікае з даных прадпрыемства «БелЮрЗабеспячэнне».

car_babarico.jpg

Ford быў канфіскаваны ДФР КДК у чэрвені мінулага года. На таргі яго выставілі ў лістападзе. Аўкцыён адбыўся 2 снежня, было заяўлена 6 удзельнікаў.
Таргі пачаліся з 17 850 рублёў. У выніку аўто прадалі за 19 595 рублёў.
Экс-прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі Віктар Бабарыка быў прысуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі, ён прызнаны вінаватым у «атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры арганізаванай групай», а таксама ў «легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры» (ч.3 арт.430 і ч.2 арт.235 Крымінальнага кодэкса). Суд пастанавіў спагнаць з Бабарыкі ў даход дзяржавы больш як 47,7 млн. рублёў. Сваю віну Бабарыка не прызнаў, назваўшы справу супраць яго палітычна матываванай.
Віктар Бабарыка прызнаны палітычным зняволеным.
Паводле smartpress.by