Кангрэс ЗША заклікаў узмацніць санкцыі супраць Расіі і надаць Украіне зброю

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША большасцю ў 411 галасоў супраць 10 прыняла рэзалюцыю пад нумарам 758, якая асуджае жорсткім чынам дзеянні Расейскай Федэрацыі пад кіраўніцтвам Уладзімера Пуціна, які вядзе палітыку агрэсіі супраць суседніх краін, накіраваную на палітычнае і эканамічнае дамінаванне.



43866a22_c0f5_485c_a743_b7229b9908a3_cx0_cy12_cw0_mw1024_s_n_r1.jpg

Як паведамляе "Голас Амерыкі", аўтар рэзалюцыі — кангрэсмэн-рэспубліканец ад штату Ілінойс Адам Кінзінгер.

Гэтай рэзалюцыяй Палата прадстаўнікоў падтрымлівае намаганні прэзідэнта Парашэнкіі ўкраінскага народу ў зацвярджэнні міру, уключаючы поўны вывад расейскіх войскаў з украінскай тэрыторыі, поўны кантроль над мяжой, раззбраенне сепаратыстаў і баевікоў, абмежаванне магчымасцяў Расейскай Федэрацыі выкарыстоўваць энергетычны экспарт і гандлёвыя бар’еры ў якасці зброі, спыненне ўмяшання Расейскай Федэрацыі ва ўнутраныя справы Украіны.

Рэзалюцыя асуджае палітычную, эканамічную і ваенную агрэсію Расейскай Федэрацыі супраць Украіны, Грузіі і Малдовы, парушэнне іх суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці. У ёй гаворыцца пра тое, што агрэсія Расеі ва Украіну з'яўляецца парушэннем Статута ААН і Будапешцкага мемарандуму, а таксама ўяўляе сабою пагрозу міжнароднаму міру.

Рэзалюцыя заклікае Расейскую Федэрацыю спыніць незаконную анексію Крыма, падтрымку сепаратыстаў і вывесці ваенныя сілы з гэтага рэгіёну. А таксама — вывесці свае ваенныя сілы з Украіны, Грузіі і Малдовы, спыніць падтрымку іх сепаратыстаў і парушаць вераснёўскі пратакол аб спыненні агню.

Палата прадстаўнікоў заклікае прэзідэнта ЗША надаць украінскаму ўраду неабходнае ўзбраенне для абароны, паслугі і выведвальныя дадзеныя. І заклікае НАТО спыніць усё вайсковае супрацоўніцтва з Расеяй. А таксама заклікае прэзідэнта ЗША супрацоўнічаць з саюзнікамі для таго, каб нелегальная анексія Крыма не прызнавалася, увесці дадатковыя санкцыі супраць Расейскай Федэрацыі і яе кіраўніцтва.

Палата прадстаўнікоў заклікае прэзідэнта ЗША ў кансультацыі з Кангрэсам перагледзець ваенную гатоўнасць ЗША і НАТО; заклікае Украіну і ЕС і іншыя еўрапейскія краіны падтрымаць дыверсіфікацыю крыніц энергіі, а прэзідэнта ЗША і Дзяржаўны дэпартамент — распрацаваць стратэгію супрацьстаяння расейскай прапагандзе.

www.svaboda.org