Украіна павялічыла імпарт з Беларусі

Імпарт з Расіі ва Украіну ўпаў удвая, а экспарт у РФ на траціну, пры гэтым імпарт з Беларусі павялічыўся. 



Дзяржаўная фіскальная служба Украіны (ГФС) адзначае падзенне імпарту тавараў з Расіі ва Украіну ў 2014 годзе на 50%, заявіў намеснік кіраўніка ГФС Украіны Анатоль Макаранка на брыфінгу ў пятніцу, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».
 
 
Пры гэтым, з ягоных слоў, на мытні адзначаюць рост экспарту тавараў у ЕС на 5%.
 
 
«За перыяд студзень - лістапад 2014г адбылося скарачэнне аб'ёмаў падаткаабкладаемага імпарту што да кошту ў доларах ЗША на 20%. Скарачэнне імпарту з РФ склала 50%, скарачэнне экспарту ў Расію ўпала на 32%», — сказаў ён.
 
 
Таксама са слоў Макаранкі, экспарт у краіны СНД за названы перыяд скараціўся на 31%, а ў краіны Азіі — на 8%.
 
 
У той жа час імпарт з ЕС ва Украіну скараціўся на 22%, а з СНД — на 42%.
 
 
«Варта адзначыць, што пры гэтым імпарт з Беларусі павялічыўся на 12%», — дадаў ён.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: