«Кіберпартызаны» заявілі, што даведаліся нумары тэлефонаў Віктара Лукашэнкі, Шэймана і не толькі
Беларускія «кіберпартызаны» паведамілі, што ў межах аперацыі «Спёка» ўчынілі ўзлом баз даных тэлефонаў усіх аператараў у Беларусі.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
«Зараз у распараджэнні руху "Супраціў" УСЕ тэлефоны "слабавікоў", операў, МУС, КДБ, усіх спецслужб і прыкарытнікаў рэжыму. У доказ прымацоўваем тэлефон Віктара Лукашэнкі, Шэймана і некаторых іншых памагатых дыктатара», — заявілі яны.
«Кіберпартызаны» паведамілі таксама, што ўсе гэтыя нумары патрапяць на blackmap.org.