Кіроўца аўтобуса Ecolines збіў аператара Свабоднага тэатра
Здарэнне адбылося ў Кіеве. Кіроўца не пусціў пасажыра ў аўтобус, парваў квіток і з'ехаў.

vandrouki.by
Як паведаміў у сваім фэйсбуку рэжысёр Свабоднага тэатра Мікалай Халезін, падчас пасадкі ў аўтобус Ecolines па маршруце Кіеў-Мінск узнік канфлікт паміж кіроўцам і аператарам Мікалаем Купрычам. Прычынай канфлікту стала відэакамера Мікалая, якая не спадабалася кіроўцу. Апошні парваў Мікалаю квіток, пасля чаго разбіў камеру, збіў Мікалая і з'ехаў. Мікалай Купрыч напісаў заяву ў кіеўскай паліцыі.
Беларуская грамадскасць не ўпершыню шакаваная паводзінамі супрацоўнікаў фірмы Ecolines . У каментарах людзі ўзгадваюць іншыя выпадкі непрыемных здарэнняў з аўтобусамі і кіроўцамі