Кліп гурта «Дай Дарогу» на песню «Баю-бай» прызналі экстрэмісцкім
23 жніўня суд у Брэсце прызнаў экстрэмісцкім кліп гурта «Дай Дарогу» на песню «Баю-бай», перадае «Наша Ніва».
![photo5269216976138515636.jpg photo5269216976138515636.jpg](/img/v1/images/photo5269216976138515636.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра тое, што кліп можа быць прызнаны экстрэмісцкім, стала вядома ў пачатку жніўня, тады лідар гурта Юры Стыльскі паведаміў, што 6-е ўпраўленне ГУБАЗіК МУС падало ў суд Ленінскага раёна Брэста заяву.
У заяве гаварылася, што экспертная камісія прыйшла да высновы, што кліп зняты з мэтай дыскрэдытацыі работнікаў сілавых структур. Ролік апублікаваны на Youtube 18 жніўня 2020 года.
Юры Стыльскі пакінуў Беларусь у пачатку жніўня гэтага года.