Крыніцы: У «Мінскім гарадскім агенцтве абслугоўвання насельніцтва» масавыя званенні «праз палітыку»

Чытачы «Белсата» паведамляюць, што на прадпрыемстве «Мінскае гарадское агенцтва абслугоўвання насельніцтва» званілі 21 чалавека. Прычына — людзі адалі голас на выбарах «не за таго, за каго трэба было».

200322300248_164132.jpg

«Дырэктар асабіста прыходзіў і чакаў заяву на звальненне. У выпадку адмовы пісаць такую заяву было агучана «звальненне будзе па артыкуле». А ў цяперашняй абстаноўцы за вушы прыцягнуць артыкул, думаю, не заняло б шмат часу. Запіс у працоўнай «па пагадненні бакоў». Пасля дзесяці адданай працы. Некаторыя звольненыя супрацоўнікі прапрацавалі на прадпрыемстве аж з 2006 года», — распавядаюць крыніцы выдання.