Крысціна Ціманоўская не прасіла палітпрытулку ў Польшчы
Яна збіраецца звярнуцца ў амбасаду Польшчы ў Токіа з іншай просьбай.
Лёгкаатлетка Ціманоўская прыехала ў амбасаду Польшчы ў Токіа.
Паводле інфармацыі НАК, пакуль Крысціна Ціманоўская не звярталася па палітычны прытулак у Польшчы. Яна збіраецца звярнуцца ў амбасаду Польшчы ў Токіа з просьбай пра выдачу нацыянальнай візы
Плануецца, што калі Ціманоўская прыедзе ў Польшчу, ёй дапаможа мясцовая Федэрацыя лёгкай атлетыкі.