Латвія спадзяецца атрымаць ад ІІХФ фінансаванне на аднаасобнае правядзенне ЧС-2021
Урад Латвіі праінфармаваў ІІХФ, што пасля масавых рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі краіна не хацела бы праводзіць чэмпіянат свету з Беларуссю, але будзе паважаць любое рашэнне ІІХФ.

«Мы распавялі пра умовы, пры якіх мы гатовыя правесці чэмпіянат свету аднаасобна. Перш за ўсё, гэта фінансавы аспект. ІІХФ разумее, што ў існых абставінах неабходнае дадатковае фінансаванне, і яны гатовыя яго даць», — паведаміў генеральны сакратар Латвійскай хакейнай федэрацыі Віестурс Казіёлса, паведамляе Беларускі партызан.
«Неабходна па магчымасці хутчэй унесці поўную яснасць у дачыненні да ЧС, паколькі часу застаецца ўсё менш і менш. Мы дамовіліся, што да 11 студзеня атрымаем ясны адказ», — сказаў латвійскі спартыўны функцыянер.