Лукашэнка — Фазэлю: Ніякай небяспекі ў Беларусі няма
Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэлем Лукашэнка заявіў, што ніякай небяспекі ні па якіх пытаннях у Беларусі няма і не будзе.

"Мы з табой перахварэлі на ўсялякія хваробы — можам вітацца як заўгодна, — прывітаў кіраўнік дзяржавы кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея. — Напэўна, мы паспяхова перанеслі гэтую хваробу (каронавірус. — НЧ.), і надалей нам будзе лягчэй. Я лічу, што самая лепшая вакцына ад каронавіруса — гэта перанесеная чалавекам хвароба: тады выпрацоўваецца імунітэт".
"Як прэзідэнта федэрацыі і асабістага сябра Беларусі хачу запэўніць, што ніякай небяспекі ні па якіх пытаннях у Беларусі няма і не будзе — ні па каронавірусе, ні з пункту гледжання палітычнай бяспекі або фізічнай бяспекі людзей, якія жывуць тут і прыязджаюць да нас як госці" , — падкрэсліў Лукашэнка.
Паводле belta.by