Лунінецкі сацыяльны прытулак адмовіўся супрацоўнічаць з незалежным выданнем

Кожны год сябры Лунінецкай філіі ГА «БАЖ напярэдадні Калядаў праводзілі дабрачынныя акцыі для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра з дзіцячым прытулкам. Але на гэты раз загадчыца прытулку Наталля Ціхая ад супрацоўніцтва адмовілася. У размове з карэспандэнтам газеты “Информ-прогулка Таццянай Качаноўскай кіраўніца ўстановы паведаміла, што супрацоўнічаць з незалежнай газетай і даваць любую інфармацыю ёй забаронена. Кім забаронена — паведаміць адмовілася.
 

Кожны год сябры Лунінецкай філіі ГА «БАЖ напярэдадні Калядаў праводзілі дабрачынныя акцыі для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра з дзіцячым прытулкам. Але на гэты раз загадчыца прытулку Наталля Ціхая ад супрацоўніцтва адмовілася.

У размове з карэспандэнтам газеты “Информ-прогулка Таццянай Качаноўскай кіраўніца ўстановы паведаміла, што супрацоўнічаць з незалежнай газетай і даваць любую інфармацыю ёй забаронена. Кім забаронена — паведаміць адмовілася.
 

“У мінулыя гады мы не толькі збіралі падарункі для абяздоленых дзетак, — падзялілася са службай маніторынгу БАЖ старшыня Лунінецкай філіі Святлана Гарда, — але і распавядалі пра іх на старонках газеты.


Па словах сп.Гарда, ёсць канкрэтныя прыклады, калі пасля выхаду публікацый для пакінутых дзяцей знаходзілі новыя сем’і.


“Крыўдна, што камунікацыйныя стасункі, якія спрыялі дабрачыннай справе, зачыніліся ва ўгоду ўладам, — дадала Святлана Гарда.

Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"