Лыжнік Далідовіч сабраў 20% сродкаў, неабходных для паездкі на Алімпіяду-2018
На гэты момант сабрана амаль 20% сродкаў. Усяго ж, каб падрыхтавацца да гульняў, 44-гадоваму Далідовічу неабходна 30 000 рублёў.

У апісанні праблемы на платформе «Талака», якая падштурхнула яго да збору грошай, спартовец напісаў:
«Я, лыжнік Сяргей Далідовіч, удзельнік шасці Алімпіядаў, не магу паехаць на сёмыя Гульні са зборнай Беларусі — у фэдэрацыі вырашылі, што я занадта стары...»
Як сцвярджае Сяргей Далідовіч, толькі адзін чалавек з трэнэрскага штабу прагаласаваў за яго ўключэнне ў склад нацыянальнай зборнай Беларусі.
Пры гэтым старшыня Беларускай фэдэрацыі лыжных гонак Андрэй Каваленка кажа, што ніхто не супраць, каб Далідовіч рыхтаваўся з нацыянальнай камандай.
Паводле svaboda.org