Мабільны аператар life:) укараніў на сваём сайце сэрвіс анлайн-аплаты
Як паведамляе аператар, цяпер усе абаненты life:) могуць імгненна аплачваць паслугі сувязі праз сайт life.com.by з дапамогай новага сэрвісу.

Здымак zviazda.by
Для гэтага дастаткова зайсці на адмысловую старонку ("Папоўніць рахунак") і ўвесці дадзеныя сваёй карты: Visa, MasterCard або "Белкарт", а таксама свой нумар і e-mail, куды прыйдзе электронны чэк і інфармацыя аб плацяжы. Дадзеныя карты захоўваюцца — у наступны раз аплаціць можна ў адзін клік. Усе плацяжы без камісіі.
З дапамогай сістэмы электронных плацяжоў можна: папоўніць рахунак; пагасіць доўг; аплаціць штраф.
Паводле дадзеных аператара, сістэма адсочвае, ці правільна ўведзены нумар тэлефона і асабісты рахунак, што выключае памылковы перавод.
ЗАТ "Беларуская сетка тэлекамунікацый" (мабільны аператар life:)) было зарэгістраванае 5 лістапада 2004 года. 29 ліпеня 2008 года ўвайшло ў міжнародную групу кампаній Turkcell. Заснавальнікамі кампаніі "БеСТ" выступаюць Turkcell Group (80%) і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі (20%). Колькасць актыўных абанентаў life:) па выніках другога квартала 2017 года складала за 1,2 млн.
Паводле БелаПАН