Магілеўчаніна адправяць у псіхіятрычную лякарню за кактэйль Молатава
Магілёўскі абласны суд прызнаў 28-гадовага магілеўчаніна вінаватым у «распальванні сацыяльнай варожасці» і «акце тэрарызму» і накіраваў яго на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне з узмоцненым наглядам, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на БЕЛТА.
![Мужчына зрабіў кактэйль Молатава з падручных сродкаў. Ілюстрацыйнае фота wikiwarriors.org Мужчына зрабіў кактэйль Молатава з падручных сродкаў. Ілюстрацыйнае фота wikiwarriors.org](/img/v1/images/1539398731_306_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мужчына зрабіў кактэйль Молатава з падручных сродкаў. Ілюстрацыйнае фота wikiwarriors.org
Згодна з матэрыяламі справы, магілеўчанін быў актыўным падпісчыкам «аднаго з дэструктыўных Telegram-каналаў» і абмяркоўваў з яго адміністратарамі магчымасць здзяйснення тэрарыстычных актаў з ужываннем самаробных выбуховых прылад. Пасля мужчына вырабіў з падручных сродкаў кактэйль Молатава і 10 чэрвеня кінуў яго ва ўваходныя дзверы Магілёўскага інстытута МУС. Пры гэтым магілеўчанін быў п'яны, сцвярджае следства.
Матэрыяльную шкоду, якую мужчына нанёс інстытуту, суд ацаніў у 2,3 тысячы рублёў. У магілеўчаніна ёсць магчымасць абскардзіць судовае рашэнне.