Магілёўскі абласны суд адмяніў рашэнне раённага ў дачыненні сына Ірыны Моцнай
Магілёўскі абласны суд 25 верасня адмяніў рашэнне Клімавіцкага раённага суду ў дачыненні сына шматдзетнай маці Ірыны Моцнай, які быў аштрафаваны на 3,5 млн рублёў за пакрыўджанне супрацоўніка міліцыі.
Справа дасланая на перагляд, паведаміў магілёўскі гарадскі каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Алег Аксёнаў.
«Хоць і не значная, але ж перамога», — адзначыў ён.
Нагадаем, некалькі месяцаў таму нечакана для ўсіх быў знойдзены павешаным бацька-выхавацель дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Клімавічах Віктар Моцны. У сям'і Моцных, якая для мясцовай улады доўгі час была ўзорнай, выхоўваліся шасцёра прыёмных дзяцей. Смерць выхавальніка расследуе СК, аднак 12 ліпеня Клімавіцкі выканкам вырашыў зачыніць дзіцячы дом Моцных і забраць дзяцей з сям'і. Прэсавая служба БХД