Маладзечна. На 150 метраў дарогі — 193 яміны. Людзі фатаграфаваліся з ахвотай
Сярод маладзечанцаў, якія ходзяць па праездзе ўздоўж гімназіі №6 да “космаса”, шмат нераўнадушных і занепакоеных дрэнным станам гэтых 150 метраў дарогі.
Па гэтай дарозе штодзень праходзяць і праязджаюць сотні людзей: на ровары, з каляскай, з кійком, на машыне ці проста так. У кожнага свае справы, але ёсць і тая, што аб’ядноўвае ўсіх: акцыя “Зрабіце нам дарогу”, якую ладзіла “Рэгіянальная газета”, адбылася на гэтым праездзе 12 ліпеня.
Не ўсе пагадзіліся сфатаграфавацца. Адна жанчына сказала: “Я толькі за тое, каб дарогу зрабілі, але баюся, што на другі дзень з працы выганяць!” Аднак абсалютная большасць удзельнічала з вялікім энтузіязмам.
Ліст у “Камунальнік” з просьбай зрабіць дарогу, рэдакцыя “Рэгіянальнай газеты” адаслала ў панядзелак, 15 ліпеня. Туды ўклалі матэрыял мінулага нумара, у якім пісалі пра стан дарогі. Цяпер чакаюцю адказ.
Праезд у дварах, уздоўж гімназіі №6 да “Космаса”, цалкам разбіты